Дзеяслоў что это на беларускай мове
Дзеяслоў. Функцыянальная характарыстыка дзеяслова. Катэгарыяльныя значэнні дзеяслова.
У залежнасці ад асаблівасцей змянення ў сучаснай беларускай мове адрозніваюць спрагальныя і неспрагаль- ныя формы дзеяслова.
Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).
дзеясловаў: праграмаваць, стыкавацца, транспланта- ваць. Суфікс -ці ўжываецца ў дзеясловах з асновай на зычны: везці, грэбці, дзяўбці, лезці, паўзці, скрэбці.
Аснова інфінітыва-гэта частка інфінітыва без формаўтваральнага суфікса: даганя-ць, меркава-ць, грэб- ці, плес-ці, бег-чы, лег-чы.
Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца формы дзеясловаў абвеснага ладу прошлага часу: загарэ-ць, прачыта-ць — загарэ-ў, загарэ-л-а, загарэ-л-і, прачыта-ў, прачыта-л-а, прачыта-л-і; формы ўмоўнага ладу: загарэ-ў бы, загарэ-л-а б, загарэ-л-і б, прачыта-ў бы, прачыта-л-а б, прачыта-л-і б; дзеепрыметнікі прошлага часу: загарэ-л-ы, загарэ-ўш-ы, прачыта-ўш-ы, прачыта-н-ы; дзеепрыслоўі закончанага трывання: загарэ-ўшы, прачыта-ўшы.
чытай-уць; прывяд-уць, вылеч-аць, прыняс-уць, прачы- тай-уць.
Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы. Катэгорыя стану. Асаблівасці граматычнага выражэння катэгорыі незалежнага, залежнага і зваротна-сярэдняга стану. Сінаніміка стану дзеяслова.
Усе дзеясловы паводле адносін дзеяння да аб’екта падзяляюцца на пераходныя і непераходныя.
Пры пераходных дзеясловах можа быць аб’ект, які ствараецца (пабудаваць дом), змяняецца (пафарбаваць сцены), знішчаецца (разбіць шкло), застаецца нязменным (ухваліць план), успрымаецца органамі пачуццяў (адчу- ваць боль) і інш.
Дзеясловы, пры якіх аб’ект мае форму ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без прыназоўнікаў, акрамя вінавальнага склону без прыназоўніка, называюцца ўскосна-пераходнымі:гуляць у футбол, дапа- магчы сябру, сумаваць па сыне, сябраваць з дзяўчьінай.
Непераходныя дзеясловы называюць дзеянне, не накіраванае на аб’ект: адпачываць, бялець, плысці, сохнуць, сядзець. Гэтыя дзеясловы абазначаюць фізічны і псіхічны стан: спаць, хварэць, весяліцца, журыцца; рух: ісці, бегчы, ехаць, ляцець; становішча ў прасторы: ляжаць, стаяць; праяўленне прыметы: зелянець, чырванець; занятак: настаўнічаць, падарож- нічаць і інш.
Паміж пераходнымі і непераходнымі дзеясловамі існуе сувязь. Адзін і той дзеяслоў можа быць пераходным (чытаць кнігу, спяваць песню) і непераходным (люблю чытаць, умею спяваць), калі ўвага канцэнтруецца на самім дзеянні, а не на аб’екце.