Для чего важна ведаць гісторыю

Ведаць гісторыю, традыцыі свайго народа – гэта важна! 21 лютага — Міжнародны Дзень роднай мовы

Кожнае новае пакаленне ў любым грамадстве выхоўваецца не толькі ў сацыяльных умовах, але і ў пэўным нацыянальным асяроддзі. На мой погляд, сучасныя дзеці павінны ведаць культуру і традыцыі сваіх продкаў, шанаваць агульначалавечыя каштоўнасці, быць сапраўд-нымі патрыётамі сваёй Радзімы і не саромецца роднай беларускай мовы.

Пачуццё патрыятызму шматграннае па змесце: гэта і любоў да родных мясцін, і гонар за свой народ, і адчуванне сваёй непарыўнасці з навакольным светам, і жаданне захоўваць і прымнажаць багацце сваёй краіны.

Асноўнай формай маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей у нашай установе з’яўляюцца тэматычныя заняткі, конкурсы, афармленне выстаў.

Назіраючы за выхаванцамі падчас наведвання заняткаў, я заўважыла, што ім падабаюцца гульні, інсцэніроўкі, у якіх праслаўляецца наш край. Дзеці цікавяцца мінулым, захапляюцца народнымі традыцыямі.

Хачу падзяліцца тым, што створана ў нашай беларускамоўнай установе адукацыі, як выхоўваем па-беларуску мы, што запланавана на будучыню.

Па-першае, у нашай установе дашкольнай адукацыі існуе цікавы цыкл мерапрыемстваў “Чарадзейнае беларускае слова”. Іх мэта — знаёмства з беларускай культурай, традыцыямі, абрадамі праз далучэнне дашкольнікаў да нацыянальных духоўных каштоўнасцей. Папка са сцэнарыямі ўвесь час папаўняецца новымі распрацоўкамі праведзеных мерапрыемстваў.

Для чего важна ведаць гісторыю. Смотреть фото Для чего важна ведаць гісторыю. Смотреть картинку Для чего важна ведаць гісторыю. Картинка про Для чего важна ведаць гісторыю. Фото Для чего важна ведаць гісторыю

Мне, як кіраўніку, было вельмі прыемна падтрымаць прапанову бацькоў аформіць і заўсёды папаўняць новай інфармацыяй і вырабамі “Беларускі куток” (на фотаздымку). Гэта дапамагае выхоўваць зацікаўленасць да агульначалавечай і нацыянальнай культуры, павагу да нацыянальных каштоўнасцей, садзейнічае пашырэнню ведаў аб навакольным свеце і аб самім сабе як прадстаўніку беларускай нацыі. Матэрыялы і вырабы з кутка выкарыстоўваюцца на занятках па адукацыйных абласцях “Чалавек і грамадства”, “Чалавек і прырода”, мастацтва “Аплікацыя”, “Маляванне”, “Музычная дзейнасць”. Дзеці знаёмяцца з прадметамі побыту, вопраткай, музычнымі прыладамі, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Беларусі, з традыцыямі беларускага народа.

Пры ўваходзе ў нашу ўстанову дашкольнай адукацыі можна заўважыць стэнд, які размешчаны дзеля таго, каб дзяліцца важнай інфармацыяй з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў, нагадваць ім пра беларускія святы, вучыць быць побач з намі і дапамагаць выхоўваць сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы, ганарыцца сваімі мясцінамі і любіць сваю родную беларускую мову.

Наведваючы заняткі, размаўляючы з выхаванцамі, я заўважыла, што дзеці разумеюць не ўсе беларускія словы. Некаторыя з іх выклікаюць нават смех. Што такое “альтанка” і ці ёсць у вас “парасон”? Глядзяць на мяне выхаванцы, думаюць, мабыць, што Таццяна Іванаўна размаўляе на замежнай мове. Аднак, з кожным новым днём, увесь час размаўляючы на роднай мове, я пачала заўважаць, што дзецям падабаюцца словы “Дзякуй”, “Бывай”, “Калі ласка”, “Да пабачэння” і іншыя. На ўсім вядомае “Здравствуйте” нашы выхаванцы адкажуць: “Добры дзень”. “Парасон”, “альтанка” і многія іншыя словы ўжо таксама сталі для дзяцей знаёмымі і зразумелымі. з’я-вілася цікавасць да беларускага маўлення, беларускіх свят, ёсць вялікае жаданне ведаць гісторыю, традыцыі свайго народа. Пры размове дзяцей з іх бацькамі я таксама заўважаю, што наша праца не праходзіць дарма. Бацькі актыўна ўключаюцца ў выхаваўчы працэс, што немалаважна.

Важнай часткай работы ў гэтым накірунку з,яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі, бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы, да сваёй Радзімы, да мінулага ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да мовы, да таго месца, дзе ён нарадзіўся.

На мой погляд, для выхавання патрыятызму вялікае значэнне маюць сямейныя экскурсіі па раёне, пасёлку, краіне. А ў нашым, Нясвіжскім, раёне ёсць шмат месцаў, куды можна было б адправіцца ў сямейнае падарожжа.

Мы запланавалі яшчэ шмат цікавага.

Таццяна ЮНКЕВІЧ,

загадчык ДУА “Лявонавіцкі дзіцячы сад”.

Источник

Для чаго трэба ведаць гісторыю? Адказвалі міярчане

Для чего важна ведаць гісторыю. Смотреть фото Для чего важна ведаць гісторыю. Смотреть картинку Для чего важна ведаць гісторыю. Картинка про Для чего важна ведаць гісторыю. Фото Для чего важна ведаць гісторыю Безумоўна, гісторыю трэба ведаць. Непахісную ісціну нам паўтараюць са школьнай лаўкі. Але навошта гэтыя веды? Адказаў можа быць шмат. Пацікавіліся меркаваннем у прадстаўнікоў старэйшага пакалення.

Галіна Віктараўна Януш, Міёры:

– Гісторыю свайго народа, сваёй краіны абавязкова трэба ведаць. І быць не проста назіральнікам мінулага. Важна імкнуцца яго прааналізаваць. Каб ганарыцца слаўнымі імёнамі і здабыткамі, каб не паўтараць памылак. У сучасных календарах застаецца чырвонай дата 7 лістапада. Далёкай Кастрычніцкай рэвалюцыі нельга даць адназначную ацэнку. Яна забрала нямала непавінных ахвяр. Напрыклад, з тэрыторыі сучаснага Міёрскага благачыння за веру паплаціліся 19 святароў, прычым чацвёра – жыццём. Пра гэта таксама нельга забываць. Не для таго, каб папракаць мінулае, а каб засцерагчы будучае.

Валерый ШАЎЧОНАК, Міёры:

– Гісторыя – галоўная ў жыцці навука. На веданні і самастойным аналізе значных падзей будуюцца наша самасвядомасць і ўяўленні аб рэальным свеце. Агульная гісторыя нас аб’ядноўвае, дае дастаткова падстаў ганарыцца сваёй краінай. Але вельмі важна, каб гістарычныя звесткі мы чэрпалі дакладныя і дакументальна вывераныя. Лепш за ўсё – з першакрыніц. Заснаваныя не на чутках і здагадках, а выключна праўдзівыя. Гэта важна не толькі для нас саміх, але і для будучых пакаленняў, каму веды перададзім.

Раіса Аляксандраўна Шымуковіч, вёска Сіцькова:

– Гісторыя – як біяграфія чалавека. Знаёмячыся з кімсьці, мы пытаемся пра імя, месца жыхарства, сямейнае становішча, прафесію і матывы яе выбару, пройдзеныя шляхі. Знаёмства з краінамі таксама не будзе поўным, калі не ведаць іх мінулага. Гісторыя пашырае кругагляд, вучыць разважаць. Самае частае пытанне, якое я задавала сваім вучням на ўроках гісторыі – «Чаму?» Чаму здарылася тая ці іншая падзея: што гэтаму паспрыяла і да чаго прывяло ў выніку. Аналізуючы мінулае, пачынаеш лепш разбірацца ў цяперашнім, з разуменнем ставіцца да розных жыццёвых сітуацый.

Мікалай КОЗЕЛ, вёска Вугольнікі Язненскага сельсавета:

– Кажуць, што без мінулага няма будучыні. На самой справе будучыня ёсць, але невядома, якая. Мінулае трэба ведаць, бо гэта наша каранёвая сістэма. А кожны сучасны чалавек ёсць працяг людзей, што жылі да яго. Каб не паўтараць памылкі і каб заставацца людзьмі, трэба помніць, адкуль мы ўзяліся, як мы жылі, як памыляліся. Гісторыя – наша багацце. І адносіцца да яе трэба з павагай.

Источник

Пра тое, наколькі важна ведаць гісторыю сваёй сям’і

З Наташкай, стрыечнай сястрой, самай блізкай па крыві — у нас агульныя і дзед, і бабуля, — мы бачымся гады ў рады, а калі дакладней — дык два разы за ўсё наша некароткае ўжо жыццё. Першы раз я дабралася-такі да Дняпра, які тады яшчэ быў Днепрапятроўскам і думаць не думаў, што калі-небудзь зменіць назву. А гадоў з восем назад яны з маці прыязджалі ў Мінск, прабылі тыдзень, з’ездзілі ў Кукшавічы, адкуль родам нашы ўсе. Мы тады, ужо абедзве дарослыя цёткі, вельмі зблізіліся, зразумеўшы, што вельмі падобныя не толькі знешне, абяцалі адна адной, што будзем бачыцца часта, разам адпачываць, ездзіць адна да адной у госці, бо насамрэч — якая там адлегласць.

Але спачатку зацягнулі будзённыя справы, а пасля краіну, у якой жыве сястра, панесла ў шалёным віры, і ўжо ёй стала не да паездак і не да гасцей — спачатку «лопнуў» банк, у якім працавала, пасля дрыжэла за сыноў прызыўнога ўзросту, якіх маглі адправіць у зону канфлікту. Добра, што ёсць сацыяльныя сеткі і іншыя сучасныя сродкі сувязі. Калі пагаворым па відэа, калі проста спішамся — карацей, ведаем адна пра адну не менш, чым калі б жылі побач.

Праўда, апошнія некалькі месяцаў ад стрыечніцы не было навін, толькі на старонцы ў сеціве нейкія дзіўныя спасылкі на выказванні пра разбітае сэрца, пра сумленне, пра адзіноту. Нарэшце прыйшло і поўнае роспачы пісьмо — пра канчатковы разрыў з мужам, з якім ужо даўно не жылі, а проста суіснавалі пад адным дахам (але ўсё ж былі спадзяванні, што неяк наладзіцца), пра тое, што ў сыноў сваё дарослае жыццё, пра тое, што яна адчувае сябе зусім адзінокай і нікому не патрэбнай. Я не ведала, якія словы знайсці, як суцешыць чалавека ў такой безвыходнай роспачы, калі сам на адлегласці, калі не можаш дакрануцца да рукі, зазірнуць у вочы.

А пасля прыйшла здагадка: можа, яе адзінота і роспач яшчэ большыя ад таго, што яна нічога не ведае пра нашы сямейныя гісторыі? Для нас, народжаных у Беларусі, дзякуючы бабулі, маме, цёткам, што жылі побач, яны з маленства былі часткай жыцця, як паўсядзённыя рэчы, як калыханкі, якія гучаць ужо мо для дзясятага пакалення. Яна ж магла іх пачуць толькі ад свайго бацькі, але дзядзька, якога пасля школы занесла на поўдзень Украіны, быў чалавекам не надта рамантычным, таму, калі нешта і чуў, наўрад ці палічыў патрэбным расказваць дачцэ.

І я напісала ёй доўгае пісьмо — гэткую сямейную сагу, у якой ужо не ведаеш, дзе праўда, дзе легенда. Пра прапрабабку Алесю, якая была знахаркай і лячыла людзей травамі і замовамі. Пра яе дачку, прабабку Серафіму і яе мужа Кірыла, у якіх было шасцёра дзяцей, два сыны і чатыры дачкі. Дочкам далі моцныя імёны хрысціянскіх святых — Марыя, Надзея, а калі нарадзіліся малодшыя двайняткі, іх назвалі Вера і Любоў. Але, калі дзяўчаткам было крыху больш за год, Люба раптоўна памерла. Бацькі гаравалі па-вясковаму: Бог даў, Бог узяў. Але бабуля дзяўчатак, Алеся, тады роспачна сказала: Любоў у сям’і памерла, усе дзяўчаты будуць нешчаслівыя, некалькі пакаленняў.

Знахарка, пэўна, сапраўды ведала крыху больш, чым астатнія. Бо ва ўсіх дзяўчат сапраўды не склалася. Надзея, наша з Наташай бабуля, выскачыла замуж у шаснаццаць па вялікім першым каханні. У няпоўныя васямнаццаць у яе было ўжо двое дзетак. Але ў 39-м мужа забралі ў армію, адтуль — на вайну. З вайны дзед не вярнуўся — не загінуў, да жонкі з дзецьмі не вярнуўся, бо сустрэў на фронце іншую. Зрабіў ваенную кар’еру, атабарыўся пасля ў Запарожжы, загладжваючы віну, запрасіў да сябе старэйшага сына, паклапаціўся аб яго будучыні, але фактычна адбіў яго ад сям’і і забраў у сваіх унукаў адчуванне радзімы і вялікую радню. Бабуля выйшла замуж другі раз за нашмат старэйшага, нарадзіла яшчэ аднаго сына, але дзеду, свайму першаму і адзінаму каханаму, так і не даравала. І не забылася.

І ў бабуліных сясцёр шчасця не было. Вера таксама зусім маладзенькай выйшла замуж за татарына — побач з вёскай была вайсковая часць, салдаты служылі з усяго Саюза. Паехала з ім некуды ў Паволжа, у глухую вёску (на пачатку 50-х). Два гады зусім нічога чуваць не было, потым прыйшло пісьмо: татка, ратуй. Яе, хрысціянку, бацькі мужа не прынялі, прымусілі яго ажаніцца з мясцовай дзяўчынай, а Веру трымалі за парабчанку, дый то толькі таму, што нарадзіла сына — нашчадка. Прадзед з сынамі паехаў за блізкі свет яе забіраць. Адбілі ў мясцовых і Веру, і малога. На радзіме яна хутка сустрэла добрага чалавека, які ўзяў яе з «татарчыкам», але ў вачах у нашай самай маладзейшай бабулі заўсёды, нават у старасці, была нейкая невымоўная, незразумелая туга. Марыя пражыла менш за ўсіх сясцёр, крыху больш за пяцьдзясят. Муж у яе быў адзін, але была яна ўсё жыццё бітая, дый хавалі яе, мама ўспамінала, усю пакрытую сінякамі.

І ў наступнага пакалення нашых жанчын, і ў іх дачок шчасця вялікага няма. Каго ні прыгадаеш — радня ў нас вялікая — тая маладая ўдава, тая ў разводзе, у той зусім з замужжам не склалася. Пэўна, мела рацыю тая невядомая прапрабабка з далёкага ўжо мінулага. Хаця, калі паглядзець цвяроза, — тыповыя лёсы тыповых беларускіх жанчын — на гэтай зямлі ў кожнай сям’і не адзін падобны.

Але гэта не галоўнае, пра што я хацела стрыечніцы сказаць.

Галоўнае — іншае. Ніхто з нашых жанчын ніколі не апускаў рукі, ніколі не шукаў паратунку ў алкаголі, ніколі ні ў кога нічога не прасіў. Ішлі па жыцці з высока паднятай галавой, усе як адна бойкія, вясёлыя, людзі іх любілі і паважалі. Вось што найперш трэба ведаць нам усім і расказаць тым, хто прыйдзе пасля нас.

Наташка адказала мне коратка: «Дзякуй, цяпер я ведаю. І я ўсё перажыву, я ж таксама ваша». А я сёння пайду ў царкву і напішу на гэту памінальную суботу імёны іх усіх — і Алесі, і Серафімы, і Марыі, і Надзеі, і Веры, і Любові, і іншых моцных жанчын гэтай сям’і, якіх ужо няма з намі, і іхніх мужчын.

Сёння, дарэчы, якраз трыццаць шэсць гадоў, як няма нашай Надзеі. Але яна заўжды з намі, як і Вера. І Любоў. І астатнія, якія з Вечнасці дапамагаюць нам жыць.

Источник

Аб аб’ектыўнасці гістарычнай навукі: інтэрвью з гісторыкам Алегам Дзярновічам

Гісторыя — гэта вельмі цікавая і важная галіна чалавечых ведаў. Бо менавіта яна дазваляе нам адчуць сувязь з мінулымі пакаленнямі, зразумець сённяшнія падзеі і абараніць будучыню ад адных і тых жа памылак.

Але гэтыя веды не так проста здабыць. Трэба шмат у чым разбірацца: пачынаючы ад геалогіі і фізікі заканчываючы лінгвістыкай і генетыкай. І ў штодзённым жыцці ў большасці людзей няма часу і жадання ўсім гэтым займацца.

Аднак, гістарычныя веды ўсёроўна патрэбныя. Дзеля гэтага ў грамадстве працуюць прафесійныя гісторыкі, якія сістэмна, з дапамогай навуковай метадалогіі вывучаюць наша мінулае.

І, здаецца, усё было б добра, але ж практыка жыцця паказвае нам, што гістарычныя веды, якія існуюць у грамадстве, мякка кажучы, не заўсёды сапраўдныя, а бывае нават і такое, што распаўсюджваецца адкрытая хлусня.

Чаму гэта так адбываецца, як ад гэтага засцерагчыся і ці бываюць аб’ектыўныя гістарычныя веды? Мы запыталіся ў вядомага беларускага гісторыка Алега Дзярновіча.

Для чего важна ведаць гісторыю. Смотреть фото Для чего важна ведаць гісторыю. Смотреть картинку Для чего важна ведаць гісторыю. Картинка про Для чего важна ведаць гісторыю. Фото Для чего важна ведаць гісторыю Алег Дзярновіч. Даследуе гісторыю Балтыйскага рэгіёна і балтыйскай палітыкі ВКЛ, крыніцазнаўства гісторыі ВКЛ і Беларусі, Метрыку ВКЛ, нямецкую гістарыяграфію гісторыі ВКЛ. Заснавальнік і галоўны рэдактар штогадовага навуковага альманаха «Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага» (выдаецца з 2001, неперыядычна). Рэдагуе перыядычныя выданні «ATHENAEUM: Commentarii Historiæ et Culturae» і «ШУФЛЯДА: Часопіс Найноўшае Гісторыі».

— Добры дзень. Мы ведаем Вас як прафесійнага гісторыка. Калі ласка, удакладніце сферы вашых прафесійных інтарэсаў.

— Я сапраўды прафесійны гісторык і па адукацыі, і па занятку. Я працую ў Інстытуты гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сфера маіх інтарэсаў даволі шырокая. Але базава можна сказаць, што я гісторык Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі (Інфлянтаў). Маецца на ўвазе, што я займаюся яшчэ і балтыйскай гісторыяй, гэта як раз узаемадзеянне Вялікага Княства. Праблематыка балтыйскай гісторыі для мяне вельмі жывая, вельмі цікавая і, можа быць, плённая.

— Наколькі гістарычныя крыніцы і гістарычная навука увогуле дазваляюць сцвярждаць, што было менавіта так, а не інакш?

— Бачыце, усё размываецца. Па метадалагічным рэчам мы жывем з Вамі, як гэта не банальна гучыць, ў перыяд постмадэрна, гэтакага суцэльнага рэляцівізму. Разумееце, была некалі канцэпцыя пазітывізма (Леапольда фон Ранке) і ў ёй сапраўды закладалася ідэя: дакапацца да ісціны, знайсці праўду, праўда адзіная, непадзельная для усіх. Ранке маўляў, што выкарыстанне найбольшай колькасці крыніц, паглыбленне і вывучэнне можа адкрыць гэтую праўду. Ісціну нават! Вот у чым праблема, нават не праўду, а ісціну. Казалася пра ісціну амаль у такіх рэлігійных канцэптах. Таму што, разумееце, па вялікаму рахунку ісціна належыць толькі адному, а ў нас ва ўсіх ёсць свая праўда.

Цяпер жа ўсё ставіцца пад сумнеў: і ў мастацтве, ў творчасці, часткова ў навуцы. Няма адной схемы, няма аднаго апірышча, паглядзіце гэта вельмі выразна ў фізіцы праяўляецца ўжо з 19 стагоддзя. І ў гісторыі таксама наступіла гэта эпоха постмадэрна. І цяпер многія людзі, якія займаюцца метадалогіяй гісторыі, сцвярждаюць, што мы на самой справе не шукаем вось гэтую праўду, альбо нават ісціну, а мы маем справу з інтэрпрытацыямі. А інтэрпрытацыі ў кожнага вельмі розныя. Можна казаць пра інтэрпрытацыю нацыянальнай гістарыяграфіі, можна казаць пра індывідуальныя інтэрпрытацыі гісторыка. І ў пэўным сэнсе гэта ўскладняе працу даследчыка. Недзе спрашчае, таму што ён ужо не павiнен арыентавацца на нейкі канон, як гэта было раней. Але з іншага боку і ўскладняе тамушто павышае яго індывідуальную адказнасць у ацэнках гэтых інтэрпрытацый. Магу сказаць, што ўсе па-рознаму спраўляюцца з гэтай праблемай.

— Атрымліваецца так, што гісторыя залежыць ад суб’ектівізму гісторыка?

— Не скажу, што абсалютна, але ўва многім гэта так. Позірк гісторыка, ягоная інтэрпрытацыя — гэта вельмі важна для разумення гісторыі. Тут яшчэ вось якая штука: ёсць жа яшчэ і грамадскае запатрабаванне. Грамадства хоча, прагне ведаў па гісторыі, але праблема ў тым, што яно хоча нават не ведаў па гісторыі, а яно хоча адказаў на тыя пытанні, якія засталіся з гісторыі. У нейкі час мне падавалася, што гісторыя ужо такая не актуальная, што ёй можна застацца на цэхавым узроўні, займацца як бы сваімі штудыямі. Але бачыце падзеі ў свеце, у тым ліку і ў нашым рэгіёне, паказалі, што мы не можам схавацца, мы не можам збегчы ад гісторыі — яна да нас звяртаецца. Ну і грамадства зноў стала больш «гістарычным». У тым сэнсе, што яно зноў стала патрабаваць гісторыі. Але падкрэслю, не гістарычных ведаў, а вось гэтых адказаў на гістарычныя пытанні.

— Ну ў гістарычныя веды трэба паглыбляцца, трэба чытаць. А ёсць шмат варыянтаў у папулярным гістарычным пісьменстве сёння, якія даюць эфектныя адказы на некія важныя пытанні, непатрабуючы нейкага заглыблення ад чытачоў. І гэтыя адказы вельмі спекулятыўныя. Магу Вам прывесці прыклад «Новай Храналогіі» у Расіі. Можа быць чулі, што-небудзь?

— Так, Фоменка ды Насоўскі.

— А гэтыя летапісы, яны сапраўды настолькі неадназначныя, што іх можна па-рознаму трактаваць?

— Разумееце, калі браць ізалявана гэтыя летапісы, вырываць з кантэксту. Яны ж існуюць у сваім асяроддзі: матэрыяльным і ідэалагічна-духоўным. Яны перапісваюцца. Яны перапісваюцца на рэальную паперу — з начыць у нас ёсць рэальныя інструменты спаймаць праз філіграні (вадзяныя знакі): папера якога часу, калі яна была створана, мы нават можам ідэнтыфікаваць, якія былі выкарыстаныя чарнілы. Гэта адзін бок. Потым ёсць духоўны, ідэалагічны бок: у якіх канцэпцыях ідэалагічных, светапоглядных стваралася тая ці іншая хроніка. Разумееце, гэта таксама можа дапамагчы выбудаваць эвалюцыю: адкуль ішлі, дзе запазычылі. Гэта даследванне, а не проста чытанне і вылучэнне нейкіх спекулятыўных фрагментаў. Вось што важна. А ў яго метадзе гэтага няма.

— То есць, ён гэтых рэчаў не адрознівае?

— Не то, што не адрознівае. Ён нават недзе свядома кіруе гэтымі маніпуляцыямі і наносіць каласальную шкоду гістарычным ведам і грамадству — Расіі і краін, якія чытаюць на расійскай мове, постсаветскай прасторы.

— Так ці ёсць гісторыя, як аб’ектыўная навука або гэта заўсёды некая палітычная прылада?

— Праблема гісторыі ў тым, што, канешне, нейкая палітызацыя заўжды прысутнічае, яе імкнуцца выкарыстаць. Але гэта не толькі праблема гісторыі, гэта і дэмаграфія, як навука, і эканоміка, як навука, падпадаюць пад ідэалагічны ўплыў. Калі ўзяць савецкую гісторыю, то такія дысцыпліны як кібернетыка, генетыка таксама былі ідэлагізаваны — нават такія навукі можна ідэалагізаваць. Так, тыя ці іншыя ўлады, альбо партыі будуць выкарыстоўваць гісторыю ў сваіх інтарэсах. І гэтага не пазбегнуць — гэта было і будзе заўжды. Але для прафесійнай супольнасці павінна існаваць магчымасць дыскусій і дыялогаў. Разумееце, можа быць мы не можам вылучыць адну жосткую ісціну, але мы можам знайсці гістарычнае ядро, вакол якога можна дыскутаваць. Прынамсі, акрэсліваецца поле дыскусіі: праблематыка, матывацыя, імёны, даты. Але гэта, канешне, магчыма ў рамках прафесійнай і таксама публічнай дыскусіі. І вось калі тыя ці іншыя гістарычныя тэмы падпадаюць пад заканадаўчыя забароны (а мы маем такія прыклады) — я лічу, што гістарычныя веды ад гэтага губляюць, нават калі такія забароны робяцца з такіх пазітыўных меркаванняў.

Ну Вы, напрыклад, ведаеце, што ў Нямеччыне праследуецца заканадаўча адмаўленне Халакосту. Мы як жыхары Беларусі, з той генетычнай памяццю, якую мы маем, у нас гэта праблема не выклікае пытанняў. Калі Вы займаецеся краязнаўствам, напрыклад, Вы ведаеце, што калі прыходзілі яшчэ вермахт (!), яшчэ нават не тыя падраздзяленні СС, адразу знішчалася габрэйскае насельніцтва — у малых мястэчках, — а ў вялікіх гарадах стваралі гета. Для нас тут няма пытанняў. Іран афіцыйна адмаўляе Халакост. А ў ФРГ адмаўленне Халакосту пераследуецца юрыдычна. У нас такіх юрыдычных абмежаванняў няма.

Потым, напрыклад, у Францыі таксама забаронена адмаўленне генацыду армян з боку туркаў. Мы ведаем, што гэта дыскусія вельмі доўга ўжо ідзе і турэцкія гісторыкі і журналісты сцвярджаюць, што як бы не было такой палітыкі генацыду, а гэта проста ахвяры ваеннага часу. Яны кажуць, што іх проста сабралі ў лагеры і нікто іх не знішчаў. Вы знаеце, калі зганяюць сотні тысяч чалавек у лагеры, дзе ў вас абмежавана з умовамі жыцця і востры дэфіцыт прадуктаў і вады і людзі паміраюць там тысячамі — хіба гэта не ёсць генацыд?

Я паказываю, што з нашага пункту гледжання адмова ці забарана любой гістарычнай тэмы вельмі небяспечная. І вось гэта тэндэнцыя, на колькі Вы ведаеце, апошнім часам праяўляецца ў Расіі. Гадоў пяць таму была створана «Комиссия по противодействию попыткам фальсификации истории в ущерб интересам России». Мелася на ўвазе, найперш, канешне, гісторыя Другой Сусветнай вайны. Но на колькі я ведаю гэта камісія ў сваёй дзейнасці зайшла ў тупік, таму што, разумееце, вельмі мала адназначных падзей у гісторыі. Маеца на ўвазе, што любая падзея яна пакідае як бы розныя сляды — пазітыўныя і негатыўныя, пакідае розныя крыніцы і разумееце на многія крыніцы можна выставіць контркрыніцу. Гэта як раз і ёсць сфера дзейнасці прафесійных гісторыкаў, гэта тое, што яны павінны абмяркоўваць і дзе яны павінны дыскутаваць. А любыя юрыдычныя абмежаванні, яны перашкаджаюць гэтай дыскусіі і заганяюць і гісторыю і публічнае, грамадскае абмеркаванне гэтых праблем у тупік. І наколькі я ведаю, гэта расійская камісія ў рэшце рэшт таксама зайшла ў тупік у сваёй дзейнасці.

— А што расійская камісія хацела забараніць?

— Расійскае ідэалагічнае кіраўніцтва лічіла, што адбываецца фальсіфікація старонак Другой сусветнай вайны і адбываецца гэта на базе праблем з балтыйскімі краінамі і з Польшчай найперш. Яны прыдумалі, здавалася б, для ніх такое простае, эфектыўнае рашэнне (якое з’яўляецца абсалютна тупіковым) увесці юрыдычнае абмежаванне на дыскусіі. То есть пераследваць за фальсіфікацыю. А хто вызначае фальсіфікацыю? Дзе? На якім узроўне? Што, вы заканадаўча гэта будзеце прымаць: гэта фальсіфікацыя, а гэта апошняя ісціна?

— А ёсць такое паняцце, як «кропка (пункт) погляду афіцыяльнай гістарычнай навуцы»?

— Ёсць фармуліроўка больш мяккая ці больш эластычна. Яна гучыць так: агульна прынятая, ці пашыранае ў гістарыяграфіі меркаванне, ці канцэпцыя, якой прытрымліваецца большасць гісторыкаў. Ну разумееце, у навуцы большасць гэта таксама не ёсць паказчык, такі абсалютны. Ты не менш ёсць некія дамінуючыя канцэпцыі ў гістарыяграфіі і яны затрабаваныя калі ствараюцца некія нарысы гісторыі, падручнікі для ВНУ і асабліва, што важна, падручнікі для школ. Падручнікі для школ — гэта ўжо свой самастойны жанр. Ён з аднаго боку павінны быць абсалютна такім лапідарным, мінімізаваным (не перагружаным), а з іншага боку сутнастным. Таму, канешне, пісать падручнікі для школ — гэта архіскладаная задача. Здавалася б, гэта лёгка. Что прасцей: напісаць падручнікі для школы? На самой справе для прафесійнага гісторыка заўжды падручнік для школы вельмі цяжка пісать.

— Што Вы можаце параіць нашым чытачам, якія ня хочуць стаць ахвярай недобрасумленнага гісторыка і ўсё ж такі даведацца, (хаця б з большага), што было на самой справе ў гісторыі?

— Добра, я магу даць рэцэпт, але ён не будзе панацэяй. Для цікаўных гісторыяй я заклікаю звяртацца да прафесійных прац і кваліфікаваных папулярызатараў гісторыі, разумеючы, што без сур’ёзнага абгрунатвання іхныя працы не маглі быць напісаныя. Такім чынам, трэба адмовіцца ад нігілізма і пачаць «давяраць» гісторыкам. Адначасова неабходна заховаць цвярозае рыцыё, прагматычнае разуменне кантэкстаў і ведаць, што менавіта сярод гісторыкаў адбываюцца дыскусіі. Таму трэба браць пад увагу розныя погляды гісторыкаў. Не ведаю, ці задавалоў я Вас такім адказам.

Чтобы быть в курсе последних новостей и содействовать продвижению этой информации:

Жмите «Нравится!» в группе Facebook: http://www.facebook.com/4esnok.by

И делайте регулярные перепосты.

Предлагайте темы статей, которые Вы хотели бы увидеть на нашем сайте.

Станьте со-авторами — присылайте свои материалы для размещения на нашу почту chesnokby@yandex.ru

Благодарим Вас за сотрудничество!

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *